РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Ларыса Геніюш
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
З палудня ўжо. Халодныя праменьні
кладуцца ў полі скупа і наўскось.
Дзьме вецер схаладнелы і асеньні,
пранізвае мне вопратку наскрозь.
 
Я слухаю адвечныя напевы,
іду шляхоў пратоптаных наўзбоч.
Рабрысты гай, расхрыстаныя дрэвы,
далёкі шлях, і у дарозе ноч.
 
Нялёгкі шлях, ды я зь яго ня збочу,
і халадку да сэрца не дастаць.
Прайду адна бязбоязна і ноччу,
я дачакаюся – пачне сьвітаць!
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2019. Беларусь, Менск.