 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Трывога у сэрцы, жыцьцё замірае ў будзённай суровай глушы. Нідзе не знаходжу ні роднага Краю, ні чыстай сяброўскай душы. Панурай сялянкаю родная мова з насьмешлівых вуліц у поле брыдзе. Сыны ж адракліся крывіцкага слова, сьпяваюць хвалу злыбядзе. Аўтобусам еду дамоў з Ваўкавыска, ты ж сумна брыдзеш між лагчын. Мо’, здолее маці цябе над калыскай да лепшых часоў зьберагчы...
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|