РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Ларыса Геніюш
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Прайшлі годы і буры.
Перамена ярма.
Вунь стаіць Дом культуры,
а культуры няма.
 
Не прадзецца кудзелька,
хлеб ня свой на ральлі.
Толькі п’ецца гарэлка
на крывіцкай зямлі.
 
Хлеў стары без жывёлы,
даўно засек пусты.
Дзе быў лес навакола –
хмызьнякі і кусты.
 
Глум і ў сьвяты, і ў будзень,
і прасьвету няма.
Выйдуць шэрыя людзі
і працуюць дарма.
 
Толькі гнуцца бярозы
пад вятрамі далоў,
толькі сыплюцца сьлёзы
на палоскі дзядоў...
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.