 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Прысьвячаецца П. М. За працай мастака я застаю, Ен ветла з пэнзлем у руцэ мяне страчае. Вось і пэйзаж, пачаты кагадзе, – Крыніца радасьці і высілкаў вымога. Зноў пэнзаль дакрануўся да яго – Тканіна ў фарбах ажывае на мальбэрце. І заварожваючы позірк, краявід У поўнай велічы зямной красы ўзьнікае. Здаецца, ўсёй істотай чую я Прыемны водыр дрэў і траў, і сьлічных кветак, Кранае сэрца ён, хвалюе кроў, П'яніць і кружыць галаву нябачным хмелем. Зь пяшчотай зыркай сонца праз вакно Глядзіць і промневы вянок кладзе на фарбы. Як самы багацейшы ў сьвеце чар, Пэйзаж ірдзіцца шмат-аздобнымі агнямі.
20.VIII.1943.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|