РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Ларыса Геніюш
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Час на крылах ракеты ўзьляцеў –
неакелзаны, вогненны, новы.
Іншы такт, іншы рытм, іншы сьпеў,
падыход да ўсяго мадэрновы.
 
I ня потам, ня сілаю рук,
а душы раскаванае гэніем,
здабывае прыгонных унук
зоры ў небе другім пакаленьням.
 
Толькі б людзям зямлю ўратаваць,
перад згубай планэты спыніцца!
Толькі б ведаць, з чаго стартаваць,
толькі б ведаць, куды прызямліцца.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.