РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Ларыса Геніюш
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Зноў вятры цягнуць песьню сваю,
беляхцяць у паветры сьняжынкі.
У глыбокай задуме стаю,
на радзіме я – быццам чужынка.
 
Падзяляю цярпеньне зямлі,
сумных сёлаў, пакрыўджаных ніваў.
Зноў сыны нашы, як жураўлі,
адлятаюць зь зямлі нешчасьлівай.
 
Апустошылі родны парог,
глумяць мову маю безупынку,
пнецца ўгору чужацкі быльнёг...
На радзіме я – быццам чужынка.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.