Завіруха. Сьцюжа. Вецер гаспадарыць, пралятае, злосны, вуліцай насьпех, то скубе пад небам, быцам гусі, хмары, то на землю сыпле белым пер’ем сьнег. I здаецца – зь ветрам кружацца лятарні, п’яныя ад песьняў, як пад Новы год, і праменьняў зыркіх сьцелюць сноп янтарны на дыван пушысты, на бліскучы лёд.
|
|