РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Ларыса Геніюш
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Сьнег разаслаўся шырокім абрусам,
чорнае белым бясшумна накрыў.
З прыгаршчаў шчодрых сьняжынкі цярусіць
вецер на грудзі зьнядужалых ніў.
 
Боль адбалеў, не трывожыць сягоньня,
чуцен здалёку рассыпчаты сьмех.
Боль адбалеў, і душа не застогне –
раны прыкрыў і захутвае сьнег...
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.