РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Ларыса Геніюш
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Стукнула сонца аб сьнег галавой,
даўно над зямлёю ўжо сьлізгала.
I хмары маўклівай плывуць чарадой
па небе, крывёю запырсканым.
 
Чырвань навокал – як ярасны гнеў,
сутоньне – як шчыт цёмна-сіні.
Як быццам ня дзень на прасторах самлеў,
а сонца сьцяла гільяціна.
 
Я сэрца трымаю трывожнай рукой,
яно мяне слухаць ня хоча,
яго абцугамі бярэ неспакой,
мароз меціць іскрамі ў вочы.
 
Я з сэрцам збалелым – адзін на адзін.
Як мне зь яго выкрасаць мужнасьць –
супроць усіх мукаў, усіх гільяцін?
Як лютасьць на сьвеце адужаць?
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.