РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Ларыса Геніюш
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Не люблю я пісаць аб вайне.
Сьмерць прадчасная – не эмоцыі.
Горы трупаў. Няведама мне,
дзе гэроі, а дзе забойцы?
 
Дома чула я зь першых дзён
беларускую нашу мудрасьць:
чалавек мусіць даць жыцьцё,
адабраць жыцьцё ёсьць праступнасьць.
 
Калі ж бураць праўду, як храм,
нішчаць мову й народную долю,
я ў адчаі гукну братам –
лепш вайна, браты, як няволя!
 
Я заўсёды ў жыцьці – барацьбіт.
Калі сьмерць мая ў боі прыйдзе,
пакладзіце мяне на шчыт,
і дамоў на шчыце нясіце.
 
У апошні шлях правядуць
хай мяне без прамоў, без парадаў.
Тыя рукі няхай нясуць,
што ня зналі народнай здрады.
 
Бэзу гронка ля галавы,
абразок ля рук скамянелых...
Хай малітвы дрэў і травы
прагучаць над зьнябытым целам.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.