РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Ларыса Геніюш
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Раньні дождык крапае, крапае,
не праглядваюць вочы нябёс.
Белы конь з аксамітнымі хапамі
есьць з далоняў маіх авёс.
 
Кропіць дожджык зялёную ніву.
у руках – незабудкаў пучок.
Ападае буланая грыва
на маё маладое плячо.
 
Халадок і раса на паляне,
цемнавата ў сасновым бары.
Разьвітацца выходзяць зараньня,
каді едуць далёка сябры.
 
Аддаю табе вернае сэрца
і дзявочае слова – на шлюб,
адарві галаву ад сядзельца,
едзь, хай вецер расчэсвае чуб.
 
Едзь, мой мілы, дарога чакае
кліча сына радзіма ізноў.
Калі хмары над хатай, над краем, –
не спыняюць галубкі арлоў!
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.