РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Ларыса Геніюш
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
На конях
На хмарах-конях месячык едзе,
хоць бы спыніўся.
Ля сэрца ночы бурым мядзьведзем
лес прытуліўся.
 
Каля дарогі дрэвы і цені,
і мы з табою.
Дарога. Хмары і летуценьні.
Гамоняць хвоі.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2021. Беларусь, Менск.