РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Ларыса Геніюш
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
На зямельцы маёй хачу вырасьці дрэвам,
ўзьняцца гонкай сасною і ў неба глядзець.
Хачу жарам душы маёй, сэрца напевам
паканаць грозны лёс і суровую сьмерць.
 
Калі ў землю ўжо птушкаю лягу падбітай,
шапацець вецер будзе ў засохлай траве.
Хай імя маё будзе людзьмі незабыта,
а натхнёнае слова – у сэрцах жыве.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.