 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Паляшучка мяне пацалуе на ўцеху каханьню, – Расьсячэ далягляд на заходзе iмклiвая каня. Шчупакi плаўнiкамi сьпiлуюць чырвоныя сосны; Мёд жывiцы ў цыстэрны зьбяруць меднавокiя восы; Цягнiкi, як вужакi, цяжкiя галовы падымуць; Закiпiць небасхiл i зацягнецца вугальным дымам; Страказа-верталёт прамiне сваю цёплую зорку; Прыгадае Зямля – час Адама ад яблыка горкi; Абумовiць пяшчота эксперымэнтальныя зьмены; Чарапаха пакiне самотнаму панцыр каменны; Дыназаўры-бульдозеры спаляць салярку густую; Здрыгануцца каўшы, экскаватары залямантуюць; Маладая вада загартуе стотоннага латнiка-рака; На свой цень азiрнецца – забрэша здурэлы сабака; Спруцянеюць ад зайздрасьцi ведзьмы, пачуўшы пра дзiва, – Паляшучка на долю лiхую дачку нарадзiла.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|