 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Я сустрэну цябе пад гарою, Дзе вясна смачна пахне ральлёю, Загарну ў тваё моцнае цела Стогн душы сваёй захварэлай. Хай астудзiць твая пяшчота Горкi водар маёй адзiноты. Апяку языком твае вусны... Дужы вецер славянска-русы. Прасьпявае былiну-казку Пра зеленавокую ласку Маладой i жаданай вясны, Што прыходзiць у горкiя сны. Зноў сустрэну цябе пад сасною, І заплача сасна смалою.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|