 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Я сьпяваю i слухаю песьню, Выдумляю, складаю казкi, І надзею на лепшае пешчу, І чакаю любовi i ласкi. Хмары белыя, песьнi волi Праплываюць над галавою; Я iду па бязьмежным полi І шукаю адно – спакою. Сонца дымна-халодным шарам Млява плавiцца на даляглядзе – Чырванеюць, рудзеюць хмары, І зьнiкае надзея ў паглядзе. Я пад зорамi засынаю; Толькi ў снах усё роўна сьпяваю.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|