 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Цар-лясун залатымi вачыма На чырвоную кветку глядзiць, І хiстаецца кветка няспынна, Пад сасною крывёю гарыць. Гэта папараць нарадзiла У цёмным шэпце вiльготных дуброў На Купальле чароўнае дзiва Мiж аголеных каранёў. Той, хто знойдзе чырвоную кветку, Будзе шчасьце трымаць у руках, І таму на Купальле спрадвеку Пачынаюць малойцы шукаць; А знаходзяць малойцы красунь, І рагоча, рагоча лясун.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|