 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Зарыпела, запела падлога. Дзверы грукнулi. Бразнуў замок, І панесла мяне дарога Нi назад, нi наперад, а ўбок. У тым баку нават поле з гора Валунамi даўно зарасло, І шырока-глыбокае мора Жорсткiм жвiрам-пяском заплыло. Там ня сыплюцца ветры дажджамi І ня падае цiхi сьнег. Там варушацца пад грудамi Ненароджаны плач i сьмех. І знайшоў я там стрэльбу i штык. І зрабiў я зь iх скрыпку i смык.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|