 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Сьцяна, цьвiкi, вiсяць ватоўкi. На дроце сьпее цар-кiндзюк. На шыбцы пастку сплёў павук. Там, на палiцах: кансароўкi, Бутэлькi, слоiкi, вяроўкi. Сьвiдруе шафу шашаль-жук. Дзярэ дзяругу пан-пацук. Там, па кутах, стаяць рыдлёўкi. Там ноччу ходзiць шэры чорт, На чорце скача чорны крот. Там поўны круп стаiць цабэрак. Вiсiць вяндлiны цяжкi кош. Там мыш дзярэцца на куфэрак. Сьцяна, тырчыць зламаны нож.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|