 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Мы прыедзем дадому, Зноў падпалiм бульбоўнiк, І па саду старому Паляцiць дым-вандроўнiк. Сад гасьцей дачакаўся. Стаiмо на паўзьмежку. Чорны клён захiстаўся, Лiсьце сыпле на сьцежку. Залаты i чырвоны Быў учора наш сад. Дрэвы страцiлi кроны. Я гляджу, як мой брат Моўчкi ходзiць на градах; Пэўна, слухае ён, Як у чорных прысадах Стогне сьсечаны клён.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|