 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Неба злоўленае – аконнае, Магазiнна-пластмасава-новае. Неба рэдкае, мякка-вясновае, Як адноўленае iконнае. Неба ранiшняе, вечаровае, З указальнiкамi рознымi. Неба гулка-вакзальна-дарожнае Над маiм чорным роварам. Перуновае-маланкава-ветлiвае, Страказiнае – дрогкае, нiзкае, Неабдымнае, дымнае з плiскаю – Гэта неба салодка-летняе. Неба дзеда Валодзi – вясковае З матылькамi па-над кароваю. Недасяжна-бясконца-блiзкае, Мацiцовае – маё местачковае. Неба густа-вiшнёва-ласкавае, Самалётна-дзюралева-сiняе, Аэрафлотна-застылае – зiмняе. Неба зялёнае з ластаўкаю!
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|