 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Дзе пыл курэў на аўтастрадзе, На перакуленым адчаi, Як на цэментнай балюстрадзе, Сядзела кафельная чайка. З малакаштоўнага металу Яе халоднае сардэчка Мэханiстычна грукатала Памiж дарогай i мястэчкам. Глядзела пудзiла з гарода, Як за прыватнымi садамi Жаўцела вежа льнозавода Над залацiстымi стагамi. Два срэбныя малакавозы Правуркаталi да сталiцы... Зьвiнелi пудзiлавы сьлёзы, Бо чайка мусiла разьбiцца. Памiж сталiцай i мястэчкам, Памiж кюветам i гародам Яе латуннае сардэчка Знайшлi калгасныя льнаводы.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|