 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Ацэтыленавы агонь На чорна-сьлiзкае жалеза Паклаў блакiтную далонь – І засьвiстаў скразьняк з разрэзу. Душа жалезнага быцьця Стагнала ў гаркаце i дыме, У асалодзе адкрыцьця – На тэрмаядзерным уздыме. Шуганьне ветру i агню, Кананьне ветру i жалеза Перараблялi цiшыню На песеннасьць этнагенэзу. У палымянасьцi плылi, Упарта звонячы мячамi, Чырвона-шэрыя палi Над ворагамi й крумкачамi... На даляглядзе чорны конь Ляцеў празь iрдзяную замець... Ацэтыленавы агонь Вярнуў пакрыўджаную памяць.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|