 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Няярка гарыць вiтрына. Струменяцца адлюстраваньнi. Тралейбусаў плыткiя зданi Бруяцца ультрамарынам. Анёлы аблокаў з дыкты Ружовыя, нiбы мальвы, Блiшчаць самалётнай эмальлю, Паснуўшы ў палёце звыклым. Завiс парашут парасону Над цэдлiкам-парашутыстам, У небе гандлёвай выстаўкi Зiхцяць матылi з кардону. Маўчаць манекены-Буды, Нiбы эталоны здраньцьвеньня. Над iмi шыльда – Адзеньне... Галантарэя... Абутак. Вiтаю сваё аблiчча У дранай джынсовай куртцы. Яно папяросу курыць І лязгае запальнiчкай.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|