 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Мне падабаецца: мiкрараён – Жалезны дух у канструктыўным целе, Дзiцячы пляц i школьны стадыён... Мне падабаюцца шурпатыя панэлi. Люблю мэтро, асьветлены вагон І колы, што на грукат захварэлi. Люблю, калi састаў бярэ разгон У доўгiм, як працоўны дзень, тунэлi. Мне да душы падмуркi ў катлаване, Абмазаныя ў чорную смалу. Мне да душы iсьцi па рыштаваньнях На самы найвышэйшы дах. Люблю Убачыць на дарожным скрыжаваньнi Рассыпаную з кузава зямлю.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|