 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
490 Мацi
Паклiча ў падарожжа таямнiца Схаваная ў недачытаны твор. Паклiча да сваёй першакрынiцы Выдатны i шматтомны кнiгазбор. Пайду да запаветнае палiцы Праз каталожны доўгi калiдор. Пайду нясьпешна, нiбы па жывiцу, У велiчны, сасновы, дзiўны бор. Зноў трапiцца разгорнутая кнiга Пра мiтусьню, пра марнасьць i настрой Няўстойлiвы, часовы, як адлiга. І знойдзецца старонка, на якой Нясе паводка зрушаныя крыгi У акiян, у бездань i спакой.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|