 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Страцiў розум вялiкi кароль І завыў у парожнюю бочку. І качаецца ў бочцы гул-боль, І вiруе i ўдзень i ноччу... Рэха рухаецца: праз замок, Праз акно, па-над пляцам, на горад... І грымiць памiж хмар, нiбы рок, Неразумнай iстоты той рогат. Вушы слухаць стамiлiся вой, Але цяжка паверыць людзям – Што ня клiча кароль на бой, А вар’ят розум крыкам студзiць. І чакае глухая зямля, Хто ўсiм скажа: «Няма караля!»
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|