 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Невядома, якую з дарог давядзецца прайсьцi i праехаць. Невядома, якая пакута-жалоба ў дарозе чакае. Але ведаю, што не чакаю, ня прагну басяцкай уцехi, А чакаю сяброўскай сустрэчы, схаванае за небакраем. Не патрэбна сустрэча з анёлам, тым болей, прарокам. Не патрэбна падтрымка ад моцных, тым болей, вялiкiх. На сябе спадзяюся i веру пясчаным дарогам. Спадзяюся на сябра, якога няможна паклiкаць. Непатрэбнае ўчора, назаўтра патрэбным здаецца; Неабходнае сёньня губляе свой кошт неўзабаве; Так букеты сьвяточныя ператвараюцца ў сьмецьце; А насеньне чакае ў зямлi, спадзяецца на травень. Ёсьць дарога, няма ў той дарогi канца i пачатку; Можа, ёсьць, толькi я iх нiколi ня ведаў, ня бачыў. Я iду, каб дарога прасьцейшай здавалася брату; Над пуцiнаю рогат крыжуецца зь енкам i плачам. Неразумна iсьцi i ня бачыць хоць нейкае мэты; А цi варта iсьцi да сьвятла не свайго, а чужога? Можа, каменем лепей ляжаць на зямлi запаветнай? Пэўна, лепей, ды не адпускае цяжкая дарога.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|