 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
1989. Менск. Траецкае прадмесьце
|
У 1972 годзе я з аднаклясьнiкамi гуляў на вулiцы Нямiга i шпурляў каменьнi ў вокны пустых дамоў. У 1982 годзе я працаваў на рэстаўрацыi Траецкага прадмесьця.
У Траецкiм прадмесьцi зьбiраюцца вольныя людзi. Мастакi абгаворваюць вартасьцi новых заказаў. Музыканты нудзяцца, пакуль вецер каву астудзiць. Аўтагоншчыкi, нiбы вайскоўцы, трымаюцца разам. Букiнiсты аспрэчваюць кошт факсiмiльных выданьняў. Прастытуткi жадаюць злучэньня мастацтва з навукай. Хiпаны апяваюць спакой, талакоўцы – змаганьне. Лiтаратары апавядаюць пра стан самадруку. Мухi гойдаюцца над агульнахарчоўскай талеркай, На якой засыхаюць пляскатыя булкi з карыцай. Прыбiральшчыцы ўпотай гандлююць вiном i гарэлкай. Пры жаданьнi, калi не выдурвацца, можна й напiцца. Афармiцелi п’юць больш за ўсiх, i чамусьцi з папамi; Менш за ўсiх п’юць географы сьцiплыя ды iнжынеры. Рэкецiры любуюцца сьцiснутымi кулакамi. У Траецкiм прадмесьцi гасьцiнна пагрукваюць дзьверы.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|