 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
1939. Вiльня. Слова беспрацоўнага
|
Мы яшчэ будзем доўга зацята глядзець з-пад iлба на сумёты, На бэтонастваралку, насiлкi, рыдлёўкi ды шуфлi... Па кутах будуць курчыцца, сохнуць, псавацца рабочыя боты. Памутнеюць i будуць пылiцца ў бытоўцы сьвяточныя куфлi. У цьвiкi, у балты, у шурупы ўваб’ецца, улезе карозiя. Скарабацяцца бочкi з-пад вапны i вёдры з-пад фарбы парожнiя. Нехта будзе бадзяцца, шукаючы праўду i радасьць у стоме. Нехта стане малiцца, забыўшыся, што ён ў Бога ня верыць. Нехта будзе пацiху сьпiвацца, а нехта – канаць у дурдоме... Толькi прыйдзе адлiга i мы павымаем з-пад лавы цяжкiя сякеры.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|