 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Ён шукае дарогi да белых палёў, Над якiмi адно толькi новае неба, Там уласная сьмерць выглядае ганебнай. Ён шукае сабор, а прыходзiць дамоў. Ён шукае сьцяжыны да белых лясоў, Дзе вандроўныя душы знаходзяць прытулак, Дзе сканала нянавiсьць, а злоба заснула... Ён шукае спакой, а прыходзiць дамоў. Ён шукае напрамак да чорных грудоў, Над якiмi стаiць нерухомая поўня, Там нiхто не будуе вязьнiцы й катоўнi. Ён шукае любоў, а прыходзiць дамоў.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|