 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
1 Гладыёлусы, Захутаныя ў марлю, Едуць на кірмаш.
2 У зеляніне Аранжавыя зоры – Кветкі гарбуза. 3 Чапіў анучу – Спалохаў шалахвоста... Няма спакою. 4 Старыя сосны На сакавіцкім сонцы Заружавелі. 5 Стаю на вежы З выбітымі шыбамі Над усім сьветам.
6 Самаахвярна Паперадзе парады Гартую загад. 7 Памажыце мне Каханую забыць, кля- новыя лісты. 8 Дзеці зьбіраюць Каштаны на асфальце Холодны ветрык. 9 Чужы завулак. Тут нават чырвань цэглы Цяпла ня мае. 10 Сіні кіпарыс, Ці чакаеш ты мяне? Столькі год прайшло... 11 Побач з дарогай Доўгія нежывыя Трубы ляжалі. 12 Знайшоў у лесе, Зьбіраючы суніцы, Драўляны гузік. 13 Шорстка-срэбны сьнег Вечаровае сонца Пазалаціла. 14 Набліжаюцца Хмурынка і маладзік Аддаляюцца. 15 Гляджу на поўню Праз агеньчык запалкі – Маленечкая. 16 Легкаважны дым Не магу ніяк схапіць За блакітны хвост. 17 Бяз дайпатрэбы На аловак насадзіў Катушку нітак. 18 Каля дзяржбанку, На пыльным тратуары Знайшоў капейку. 19 Лялька ў калюзе – Нерухомыя вочы Глядзяць з-пад вады. 20 Не магу заснуць, Скразьняк у электрычцы – Няспынны холад.
21 Стаміўся ехаць. Нарэшце, той прыпынак, Дзе ўсе сыходзяць.
22 Верш на паштоўцы Запісваю алоўкам, А потым – тушшу.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|