Хіба дзеду сівому і ўспомніцца Глыбіні маёй дзіўны спрат. Не патопніца я і ня зводніца, – Я сястра твая родная, брат. Я у сьвеце была ня падчаркай, Хоць і мела нораў круты. Асушылі мяне, як чарачку, – Хлынуў горлам пясок залаты. Эй, плыць, плыць, плыць, – Яшчэ вусьцейка баліць. Хоць сьлязінкай спазараначку, Покуль дно не занясло... Дайце лодачку-быстраначку, Кляновае вясло!
|
|