 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Знарок, ці не, але чыясь нага – Шчэ сьлед ня зьнік – дом іхны разбурыла. Цярэбіць неадступна троп жыцьцёвы Шматлікая і рупная сям'я: Будуе ўпарта новае жытло; У муках працы, ў процьме перашкодаў Ідзе да мэты; дбае пра свой род, Ратуючы зь няпомысу яечкі. Драбнюткія, а ў іх – асілкаў згода! Зямлі найменшае стварэньне хоча жыць! Найразумнейшая істота – чалавек! Ня можа гэткай згодзе не зайздросьціць.
Дзынтары. Рыская затока. 8.VIII.1943.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|