Галінка, што на памяць адламілі, – Яна ўзышла на сэрцы варажбой. О, мы яшчэ з табой не гаварылі, З такою ласкай ціхай і журбой! Так погляд не паўторыцца ніколі Паміж скупым быцьцём і – небыцьцём. У кожнага – свая галінка болю I радасьці, пазначаных жыцьцём. Ён будзе, прыйдзе морак вечаровы, Ды хіба сэрца спыніцца зьвінець? Каму – вязьмо, каму – вянок лаўровы, А гэтае галінцы – зелянець! Які абсяг! I ў небе – ні хмурынкі. Хай потым – золь, і роспач, і спадман. I зеляней ясенінскай журбінкі – Самотная галінка з Мардакян.
|
|