Ні крыўдай, ні скрухай ліхою, – Нічым не параню твой слых. Аблашчана ласкай тваёю, Суровею я пры другіх. За стольнай бяседай – што толку! – Шукаю цябе між усіх I сыплю калючкі, як ёлка, На гэтых звычайных, другіх. I трачу на спрэчкі хвіліны, I сэрца тыраню праз дым, Хоць знаю, ніхто не павінны У трудным каханьні маім.
|
|