Ні воблачка, ні вецярка, Адно – шчакі ірдзень. Спакойна дыхала рака, Ясьнеў высокі дзень. Ні воблачка, ні вецярка Над сьветам, нада мной, Трымалася мая рука За чуйны голас твой. Ні воблачка. Ні вецярка. Ні жалю. Ні нуды. Пагляд сьсівелы васілька Сачыў нашы сьляды. Па меднакосай збажыне Зьвінелі шаблі кос. I ты сказаў: «Забудзь мяне. На ўсё ня хопіць сьлёз».
|
|