 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Не прасіла я ў цябе падмогі. Май адцьвіў. Ружовы дым растаў. Ты навошта з дальняе дарогі Да мяне на хвілю завітаў? Паспытала розных траў гаючых. Боль аціх. I крок цьвярдзейшым стаў. Ты навошта з памяці балючай Да мяне на хвілю завітаў? А ці я кахаць цябе ня ўмела? А ці ветлай ласкі не было? ...Бачыш, колькі верасьняў асела На парог, на рукі, на чало. Хоць на дзепь спыніцца – а ня маеш! Дык чаму ж заехаў да мяне, Дык навошта ж слоўка мне шукаеш, Ад якога – токам па сьпіне?!
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|