Лятуць, плывуць у вырай птахі лётам нястрыманым, Навіны смужныя ў далёкі край ад нас нясуць. Вазьмеце, птахі, і мяне з сабой за акіяны, Каб трутнай горычы нідзе ня бачыць і ня чуць. Хто знае, мо' там лепш, мо' цемрадзі няма сукротнай. Нядрэнна птахам быць, а лепш – хмурынкай бястурботнай.
1943
|
|