РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Яўгенія Янішчыц
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Давыд-Гарадок у час паводкі
На гэты раз не за гаючай песьняй –
Мой кузавок нясе на віражы:
Імчуся на паніклае Палесьсе,
Дзе кожны дзень амаль адны дажджы.
 
Густых бяроз мільгае пагранічча.
Не пазнаю цябе, Гарынь-рака.
Шуміць вадой і пеніцца аблічча
Быліннага Давыда-Гарадка.
 
Плывуць стагі, плывуць, як рыбы, дровы.
(Рухавы дзед, бы з карабля матрос.)
Плывуць мяхі і рыжыя каровы.
Ашчэрана глядзіць забыты пёс.
 
З усёй, як ёсьць, жыцьцёвае навукі –
I сонца не папросіцца ў радок.
Яшчэ мацьней свае зьядналі рукі
Стары Давыд і юны Гарадок.
 
Жартуе дзед: «Як даму, браў Эўропу.
Як ні касіў, а не скасіў Кашчэй.
Гэй, не было такога йшчэ патопу,
Каб спрахлі мы і згібелі нашчэнт!»
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.