РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Яўгенія Янішчыц
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Дакосіны
Працяжная, вясельная
Запеўка, ты адкуль?
Эх, луг, зялёны хмель мой,
Ты скошаны «пад нуль».
 
Але такой шкадобы!
Накрыема сталы,
Нальём адной асобе
Цягучае смалы
 
За тое, што прасіла,
Каб быў дажджлівым дзень;
За тое, што касіла,
Як цень цераз пляцень.
 
...А вочы, што чарніцы.
I ўчуе талака
Лагодны жаль ўдавіцы:
«Ня гнеўце мужыка!»
 
Пачне смычок пілікаць,
Аклікне сэрцы сёл.
I асыпацьме ліпа
Мядовы цьвет на стол.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.