РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Яўгенія Янішчыц
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
У 300 кілямэтрах ад Менска
Гарэзны верш
Зямля, лагодай крытая,
Бульбяная правізія...
Жыву бяз вока крытыка,
Яшчэ – без тэлевізара.
 
Як чорная заложніца,
Далонька загрубелая.
Ды весела палошчацца
Ў рацэ сукенка белая.
 
Дарожная, мурожная
Трава праз камень точыцца.
I ў навіну мне кожная
Сарока-пераплётчыца.
 
Камбайн, што конь узмылены,
Саломай зацярушаны.
Зялёная ідылія! –
Вярба частуе грушамі.
 
Калі граду апратаю,
Што ў лапухах калышацца,
Пайду і дзятлу ўсватаю
Усё, што не напішацца!
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.