РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Яўгенія Янішчыц
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Прытча пра бочку
На шырыні, на дабрыні,
На пункціках алоўка
Рабілі бочачку два дні,
Стругалі дошкі лоўка.
 
Быў першы майстар гаваркі,
Я помню фразу тую:
«Салі капусту ці гуркі, –
За якасьць – гарантую».
 
Другі, прасмольваючы дно,
Вясёлым вокам бліснуў:
«Я гарантую, што й віно
Ў ёй сто гадоў ня скісьне».
 
Ну і майстры. Ну й лаўкачы:
Як зграбна бочку зьбілі!
Вось і надзеты абручы.
А клёпачкі – забылі.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.