Парфен і Хведар
|
З размовы
|
– Ну, ці злавіў хоць пару карасёў? – Ды шчупака ў тры мэтры, панімаеш?!. – Чаму ўвабраўся, пане, у рызьзё, А ці купіць за што, Парфен, ня маеш? – Яшчэ і гэта ў дзюрках не цьвіце. – Падумаў бы, Парфене, пра культуру. – А што? Каб потым вешаць на плаце! – Не, ты павесь на ўласную хвігуру. Во, кепка – хоць на пудзіла налож... – А што, яна пячэ табе няйначай? – Чаго такі ты востры, быццам нож? – Буваю, брат, нібыта нож, гарачы. – Ў адной куфайцы – столькі зім і лет?! – На баль пайду – займу ў цябе, суседзе. – Чаго кіпіш, Парфен, як макаў цьвет? – Ат! Гаварыць з табой праціўна, Хведзя!
|
|