РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Яўгенія Янішчыц
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Камень
Акравак невядомае планіды?
(Час выпетрыў яго і абвастрыў.)
А тут усе гавораць: гэта ідал
I невядома хто яго стварыў!
 
Магчыма, быў каменячос калісьці
У гэтым краі, бедным на багоў.
Бабулька твар цікаўны перахрысьціць
I тут жа – засьпяшае ад яго.
 
У глебу ўрос. Яго ня зваліць вецер,
Як не звалілі дымныя вякі.
I толькі – скрозь дапытлівыя дзеці
Абсядуць камень, нібыта шпакі.
 
I з вамі я хачу паверыць, дзеці,
У дабрыню і ў шчыры сьвет бяз хмар.
...Чакаю год, чакаю пяць і дзесяць:
А раптам блісьне чалавечы твар?!
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.