РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Яўгенія Янішчыц
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Два гады назад
Ах, два гады назад
Я выбірала фарбы
Да постаці тваёй
I да твайго зьяўленьня,
Жадаючы наблізіць жару кроў
Да уяўленьня гліны-ідэала.
Ах, два гады назад!
 
Ах, два гады назад
Імчала, як дзяўчынка,
На ўсякі тлумны збор,
Каб хоць вачамі,
Безназоўна, стрэцца
I апускаць іх, нібы вучаніца,
Ня ведаючы алгебры закон!
Ах, два гады назад!
 
Ах, два гады назад
Было зьдзіўленьне сэрца,
Было зьяўленьне цуда
I стыхіі,
Якія несьлі па дыяганалі
Мой акрылёны, непазьбежны крок...
 
Шкада, о я ня ведала,
Ня знала,
Што ты, нібы забранзавелы помнік,
Глядзіш, на жаль, аднолькава на ўсіх.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.