РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Яўгенія Янішчыц
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Мыцьцё вакна
Да сьлязінкі прамыю ваконца,
Будзе ласкай хмялець галава.
О, якое ўлюбёнае сонца:
Сьнег прачэшацца, гляне трава!
 
Ой, ды іншае долі ня трэба,
Хоць зьнясло крыгаломам масты.
О, якое сінюткае неба:
Сьнег прачэшацца, глянуць лісты!
 
Будзе год залаты, хлебадайны,
Грозны год ярыну абміне.
Як вясна, я стаю маладая
У шырокім і чыстым акне.
 
Толькі дзіўная сінь, толькі дрэвы,
Толькі ласкай баліць галава!..
Ты шукаў маю сьцежку? Дарэмна.
Сьнег кладзецца, і гіне трава.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.