РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Яўгенія Янішчыц
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Дома
Тут просіць каня «пі-і-ць!»,
Тут сонца залатое.
Ці ж варта варушыць
Балючае – былое...
 
Травіцы накрышыць,
Ператрасьці падушкі;
Суседцы падарыць
Вясёлыя істужкі.
 
Пазбыць скляпеньне кніг,
Што болю не адкупіць,
I глянуць – хоць на міг! –
Ў вакно, што ўсё насупраць.
 
Праніжа цётка Люба
Гаркотаю асеньняй:
«Хадзем, мая галуба,
Ды паварушым сена».
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.