РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Яўгенія Янішчыц
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
У цішыні зажураных алей
Сьвітанкам росным а ці на зьмярканьні –
Адчуць, як пахнуць ружы і ялей
На юбілеі. I на пахаваньні.
 
Вось-вось сашчэміць інеем траву
I возера зашархне на балоце.
Удзячная, схіляю галаву
Перад жыцьцём у вечнай пашаноце.
 
Ужо трашчаць бязьлістыя лясы
I сьнегіры расьселіся на плоце.
Шчасьлівая, я чую галасы,
Каб адгукнуцца ім на сьветлай ноце.
 
Маіх гадкоў пылок і малацьба!
Але адчую, запыніўшы крыльле,
Чаму ля хаты журыцца вярба,
Адкуль гарыць каліна на магіле.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.