РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Яўгенія Янішчыц
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Прылукі
Ўдаль працягнуты тонкія рукі.  
Гаварыце, Прылукі!
Зь верша са зборніка
«Сьнежныя грамніцы»
Гэта ўсё – як празь дзіўныя сны:
Не было ж ні сустрэч, ні разлукі.
Ды ў зялёным канверце вясны
Прысылалі мне сонца Прылукі.
 
Гэта ўсё – як празь лісьце і дождж:
Перазвоны гадоў, перастукі.
...Бы па сьнезе іду басанож –
Скрушна сьцелецца сьцежка ў Прылукі.
 
Што жыцьцё? Аблачынка і сон,
Белых яблынь шумлівая пена,
Белай скрухі тугое ласо!..
Усьміхаюцца вочы Варлена.
 
Што парыў? Мігатлівы матыль
I усьмешкі на боль перамена.
Незагойныя – да віднаты! –
Да лясной незваротнай вярсты –
Усьміхаюцца вочы Варлена.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.